|
|
 |
Бобравічы |
|
Вёска ў Лаздунскім сельсавеце.
У 2-й палове XIX ст. вёска ў
Лугамавіцкай воласці Ашмянскага павета Віленскай
губерні. У 1861 г. 81 рэвізская душа, у складзе
маёнтка Лаздуны Мілеўскіх. У 1897 г. 36 двароў,
308 жыхароў. У 1905 г. 290 жыхароў, 440 дзесяцін
зямлі. У жніўні — верасні 1906 г. у вёсцы
адбыліся сялянскія выступленні супраць мясцовага
памешчыка Корвін-Мілеўскага, які вымушаны быў
выкарыстаць дапамогу паліцыі. У 1921—1939 гг. у
Лугамавіцкай гміне Валожынскага павета
Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 58
двароў, 265 жыхароў. 3 12.10.1940 г. вёска (71
двор, 427 жыхароў), цэнтр сельсавета
Юрацішкаўскага раёна. Дзейнічалі пачатковая
школа, хата-чытальня, пошта, урачэбны ўчастак,
млын, маслазавод. 3 чэрвеня 1941 г. да ліпеня
1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі
захопнікамі. У 1950 г. арганізаваны калгас імя
А.Матросава. 3 16.7.1954 г. у
Лаздунскім
сельсавеце, з 20.1.1960 г. у
Іўеўскім раёне. У
1970 г. 109 жыхароў. Цяпер у складзе калгаса імя
С.М.Кірава. У 1999 г. 11 двароў, 26 жыхароў.
партнеры: | |
|
|